Марафон гражданско-патриотических акций «Мы знаем! Мы помним! Мы гордимся!»

В 2023/2024 учебном году в Минской области проводится марафон акций, целью которого является совершенствование деятельности учреждений дошкольного образования в вопросах формирования основ гражданско-патриотической культуры у детей дошкольного возраста, создание условий и ситуаций, позволяющих законным представителям и педагогическим работникам учреждений дошкольного образования в процессе организации совместной с детьми деятельности проявлять свои патриотические чувства и гражданскую позицию.

1 Мая - Дзень працы

30.04.2024
Всегда найдётся дело для умелых рук, если хорошенько поглядеть вокруг.
развернуть

Канспект заняткаў па адукацыйнай галіне дзіця і гамадства “Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”

Канспект заняткаў па адукацыйнай галіне дзіця і гамадства

“Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”

 

Мэта: пашыраць уяўленне дзяцей аб ваеннай тэхніке, прафесіях ваенных, арміі.

Задачы: пазнаёміць з рознымі родамі войскаў (пяхота, марскія, паветраныя); пазнаёміць з рознымі відамі ваеннай тэхнікі; выхоўваць пачуццё патрыятызму, жаданне абараняць сваю Радзіму; вучыць рассказаць з дапамогай дарослага пра агульнарэспубліканскі святочны дзень – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл РэспублікіБеларусь.

Ход заняткаў:

Выхавальнік: Хлопцы, што ў вас тут такое цікавае? (адказы дзяцей).

Выхавальнік: А якім словам можна назваць усе гэтыя цацкі? (транспарт). Выхавальнік: Адкажыце, мне калі ласка якая зараз пара года? (зіма.)

Які зараз месяц? (люты)

Правільна. У апошнім зімовым месяцы ў лютым мы адзначаем выдатнае свята «Дзень абаронцаў Айчыны».

Выхавальнік:  А хто гэта - абаронцы Айчыны (Радзімы)? (салдаты, вайскоўцы...)

Выхавальнік: Дзе служаць салдаты? (у арміі.)

Выхавальнік: Каго яшчэ мы віншуем у гэты дзень? (тату, дзядулю, хлопчыкаў)

Выхавальнік: У цяжкую хвіліну ўсе мужчыны ўстануць на абарону Радзімы. У дапамогу абаронцам створана ваенная тэхніка. А зараз адгадайце загадкі:

Паўзе чарапаха

Стальная рубаха,

Вораг - у яр,

І яна, дзе вораг (танк)

Выхавальнік: Танкі - гэта самаходныя машыны на гусенічным хаду, што дазваляе ім праходзіць па любой мясцовасці: па ярах і бездаражы. Танкі ўзброены гарматамі і кулямётамі.

Выхавальнік: Які яшчэ транспарт тут падобны да танка? Гэта ракетная ўстаноўка. ( разгляданне )

Імя дзявочае насіла

І ворага агнём касіла,

Варожыя задумы парушала,

Легендарная (Кацюша)

Пад вадой жалезны кіт,

Днём і ноччу кіт не спіць.

Днём і ноччу пад вадой,

Ахоўвае наш спакой. (падводная лодка)

Разглядаюць падводную лодку.

Смела ў небе праплывае

Абганяючы птушак палёт

Чалавек ім кіруе

Што такое? (ваенны самалёт)

Без разгону ўвысь узлятаю,

Стракозу нагадваю

Адпраўляюся ў палёт

Хто я дзеці … (Верталёт)

Выхавальнік: У войску ёсць баявыя самалёты і верталёты. Яны гатовы абараняць у выпадку неабходнасці нашу Айчыну з паветра. Баявая тэхніка дапамагае байцам і на моры, і на сушы, і ў паветры. Усюды мы ў бяспецы. Выхавальнік: Я прапаную вам стаць лётчыкамі.

Фізкультхвілінка “Самалёты”.

Самалёты загулі, (кручэнне перад грудзьмі сагнутымі ў локцях рукамі) Самалёты паляцелі. (рукі ў бакі)

На паляну ціха селі, (прыселі, рукі да каленаў)

Ды і зноў паляцелі.

Выхавальнік: Як вы думаеце, якім павінен быць салдат, сапраўдны абаронца Радзімы? (адказы дзяцей)

Выхавальнік абагульняе адказы дзяцей і звяртае ўвагу на тое, што сапраўдны салдат павінен добра разбірацца ў ваеннай тэхніцы, ведаць яе, умець знаходзіць нават па цені.

Дыдактычная гульня “Найдзі цень”

Гульню “Ваенныя прафесіі”:

лятае на верталёце - (верталётчык);

ездзіць на танку - (танкіст);

служыць у пяхоце - (пяхацінец);

скача з парашутам - (дэсантнік);

ахоўвае межы Радзімы - (пагранічнік);

служыць на караблі - (марак, матрос);

кіруе самалётам - (лётчык);

разведку ходзіць - (разведчык);

ходзіць на падводнай лодцы ў плаванне - (падводнік);

забяспечвае сувязь - (сувязіст).

Выхавальнік: Прапаную вам пабудаваць ваенную тэхніку самім з падліковых палачак.

Дыдактычная гульня “Ваенная тэхніка” сабраць  мадэлі танка, карабля, самалёта.

Выхавальнік: Нашы салдаты абараняюць Айчыну ад ворагаў, дрэнных людзей, якія не хочуць жыць мірна. Нашы хлопчыкі, калі вырастуць, стануць моцнымі і адважнымі. Каго могуць абараніць хлопчыкі цяпер? (Дзяўчынак, мам, бабуль…) Вось таму ў свята Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь мы віншуем не толькі ваенных, але і ўсіх мужчын, тат, дзядуль, хлопчыкаў.

Выхавальнік: Вам спадабаўся наш занятак? Што цікавага вы пазналі?

                    

 

 

свернуть

Акция "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"

У нашым этнаграфічным кутку ёсць магчымасць пазнаёміцца з духоўнай і матэрыяльнай культурай нашай краіны. Дзеці могуць паглядзець на прылады працы нашых продкаў, патрымаць іх у руках. Дзеці з задавальненнем наведваюць наш міні-музей. Тут мы праводзім заняткі і гульні для дашкольнікаў, адукацыйныя мерапрыемствы.

     

              

свернуть